?

Log in

No account? Create an account

Палёгка

Я на сёмым небе!
Раскахаць чалавека, па якім сохла 8 год:) Гэта нешта!
Мы ідзем разам, а сэрца не грукае, як шызафрэнік падчас абвастрэння, ніякіх камоў у горле, мне просто абыякава.
Але з другога боку... Пачынаецца новы этап. Хто яго ведае, чым скончыцца... Таксама, як мне падаецца, вясёлка тут нават і не намячаецца... У кожнага з нас свой багаж, і ён цяжкі, да таго ж мы вельмі розныя. Страшэнна розныя.
Увесь час круціцца думка, што лепей не пачынаць, каб пасля так не балела. Але вельмі хочацца:)

DSCF1225+
Даўно ня бачыла такіх яскравых, каляровых сноў. Такіх, каб не адразу вылецелі з галавы. Некаторыя выявы нават ўсё яшчэ магу прыгадаць да дробязяў.
Люблю сны. Люблю, калі ўдаецца іх запомніць. Бо звычайна памяць пра іх рассыпаецца, выслізгвае, выцякае, як вада скрозь пальцы...

Не хацела нічога пісаць... Мне даўно не хочацца пісаць. Калі нават з'яўляецца жаданне, я звычайна далёка ад кампутара. Звычайна ў транспарце. Мне там асабліва добра думаецца. У мяне няма смартфона, і ноўта таксама няма. І мець, шчыра кажучы, не хачу. У нэце я сяджу толькі з ПК. Таму жаданне падзяліцца думкамі, радасцю ці выліць набалелае звычайна не дажывае да магчымасці нарэшце гэта зрабіць.

Але пакапалася вось у жч Ганкі, шукала "выбранае", каб знайсці кніжкі для сваёй чыталкі. І не знайшла:)
Ня лёс, значыцца. Буду па-ранейшаму чытаць на ёй у прыбіральні слоўнік ангельскай.

найдена собака

Минск!
Распространите, пожалуйста, след.информацию по своим друзьям!
В районе Сухарево найдена собака - ухоженная, серо-рыжая, с ошейником и поводком, девочка.
Жильцы дома по ул.Шаранговича, 54 временно запустили пожить ее в подъезд, но взять себе ее некому.
Если в ближ.время не найдется ее старый или новый хозяин, шансов у нее будет мало.
ПОМОГИТЕ ей найти хозяина! Или хотя бы просто расскажите друзьям!

8025 952 46 56

Нашафнае

Па фэн-шуй дрэнна, калі шафа зверху завалена ўсялякім хламам. Гэта праблемы ці з мінулым, ці з будучым, ці яшчэ нейкія праблемы... Ня памятаю.
Карацей, палезла я на стол, каб закінуць на шафу чарговую каробку (пустую з-пад вэб-камеры. А раптам спатрэбіцца?:)))).
Так, у мяне зараз ёсць вэб-камера!!! Праўда, няма пакуль нагоды яе карыстаць.
І яшчэ адну – поўную. Там боты, якія я набыла ў Вільні пад Новы год. Зараз не сезон, а ў калідорную шафу яны не лезуць.

Калі ўжо залезеш пад самую столь, хочацца як мага больш карысна правесці там час. Калі яшчэ надасца такая магчымасць?
Змахнуўшы пыл там, дзе дасталі рукі, я пачала вывучаць нашафныя выкапні.
Ага – вунь там каробка з галаваломкамі. Гэта я памятаю. Побач каробка з дзіцячай драбязой: самаробны паралонавы вожык у тумане, свістулькі, папяровыя пеўнікі, бусіны, каляровае шкло... Чамусьці шкада выкінуць. Там – з калекцыяй ракавін. Далей – каробкі з-пад мабільнікаў. О! А гэта дыяпраектар! Трэба будзе неяк знайсці дыяфільмы і паглядзець што-небудзь:) Ля самай сцяны ляжыць скручаны абрус і сурвэткі, зробленыя са старых, яшчэ савецкіх мапаў. Ёсць парачка плакатаў – рэперскі (купіла ў падарунак, але так і не падаравала) і з канцэрта гурта "Серебряная свадьба" (бацька не дазволіў павесіць мне яго на дзверы прыбіральні, таму што нібыта ад скотча фарба адлупіцца. Такога колеру – няхай бы 10 разоў аблупілася!).

Хо! Вось яно! Тое, дзеля чаго варта было залезці сюды – вялікая каробка цукерак Мерсі. Я зусім забылася на яе! Але радасць не доўжыцца доўга. Эх, лепей бы яе не было...

Так, няблага было б разабраць гэта ўсё і навесці парадак.

Але замест гэтага я закідваю наверх яшчэ адну каробку. Там бакалы для марціні. Падарунак ад калег на Нарадзіны. Усё адно ў бліжэйшы час не буду яго купляць...
У сабак няма комплексаў.
Як добра!



Надзея.. ненадзейныя...

Цэнтр-відэа

эх, зачыняецца...

***
Пачаўшы працаваць над новым праектам, даведалася, што ў перакладзе абазначае AC/DC.
Цёмны чалавек:)

Бла-бла-бла і ўсё такое

Нешта апошнім часам настрою пісаць зусім няма.
А сёння наогул настрою няма. Чамусьці разлічвала, што ў Вольгі атрымаецца паехаць са мной у адпачынак. А зараз ня ведаю, што рабіць. Ці паехаць у госці да Дзімоса ў Кіеў, ці з Лёлікам у Крым (гэта пакуль ня надта натхняе:))) Мабыць прасцей выцягнуць Натальку на Браславы, ды і танней за ўсё:)

У нас новы стары кандыцыянер. Прывезлі з Арбата. Там рамонт.
Вялікі, нагадвае лядоўню. Адчуваю, як ён працуе, хоць і сяджу за 40 метраў. Мабыць час прынесці з дома кофту... І шкарпэткі:) Мне ўжо змерзлі ногі.

А панядзелак... Панядзелак быў такі цяжкі і такі... Дзеля такіх рэдкіх момантаў я і жыву, штодзень раніцай гляджу ў вакно, выходжу на вуліцу, дыхаю. Гэты дзень варта запомніць, бо ён можа і не паўтарыцца.
Аўторак быў не менш афігенны, чым панядзелак, але зусім па-іншаму. Алея, свечкі ў жбаночках, песні пад гітару, чыясь гарбатка з тэрмасу... Я нават паабяцала Лявону хадзіць на Горку)))

Учора мяне здымалі на камеру. Як і іншых людзей на плошчы Коласа.
Я набыла сабе новыя сонечныя акуляры, але праз іх відаць тое самае, што і праз старыя...

Першы дзень лета, першы ўкус камара. Цна... Гэтым летам ты мне заменіш Будапешт і Галандыю (тут павінна быць сумная ўсмешка, але сёння неяк не хочацца сумаваць і шкадаваць сябе, таму яна вясёлая :-))

Вясна праімчэла за імгненне, нават веснавая дэпрэсія праскочыла хуткасным цягніком, абдаўшы хваляю пылу... Махаеш рукой перад тварам - што гэта было?
Аднак гэтая вясна прынесла шмат чаго такога, пра што я буду памятаць яшчэ доўга-доўга)))
Новыя твары, уражанні, надзеі...

Да, і машына. Нарэшце. На гэты раз цалкам мая. Засталося толькі навучыцца паркавацца для поўнага шчасця)))

____

і крыху рэклямы: выйшаў новы нумар Arche пра Балканы. Я, як асоба зацікаўленая, усім раю)))
Але ён і сапраўды цікавы
Ягоная прэзентацыя будзе ў панядзелак (6 чэрвеня) у галерэі "Ў". Запрашаю

14.05

Мммм...

І так нешта торціка захацелася...



(а як ён пахне, каб вы ведалі!:))
Але пакуль што думкі больш празаічныя.

А фоцік усё ж такі згубіла.
Добра, што яшчэ не збагрыла стары:)
Але рэчаў не шкада. Фоткі!!!



Да, тут 28 штук. Улезлі ў вядро)))

Настрой аднак апошнім часам... І пісаць ня хочацца. Бо ўвесь негатыў чамусьці прарывае менавіта тут. Пазітыў я пакідаю для рэала:) Так неяк само атрымліваецца, што людзям я магу ўсміхацца кожны дзень, што б ні было ўнутры. А калі я адна... Але я не адна, праўда?

Хочацца вясны...

Купіла кветкі. Не стрымалася.


Не змагла прайсці міма)))

***

Не хочацца пісаць пра сумнае, таму віншую з Новым годам!
Прывітанне ад зайцоў і коткі!


(Трое зайцоў ужо знайшлі сваіх гаспадароў)
Ён ажаніўся,
Яна сышла ў манастыр...
Такія розныя навіны,
А я сяджу і чакаю

.

Я, канешне, думала, што будзе дрэнна. Тут я далёка не аптыміст.
Але што так... Што так жорстка... Нават я не чакала такога.

Мне сорамна. Жыць. Тут.
Originally posted by snegibogatin at Собираем подарки жителям Червенского интерната
Рассказ волонтера из предыдущей поездки в Червенский интернат:

«Дом-интернат расположен сразу за г.Червень, в д.Язовки. Жителей около 320 человек, у всех – разной степени выраженности психо-неврологические заболевания.
Облагороженная территория, есть корпус закрытого типа с турберкулезными больными.
Территория поражает красотой: обилием скульптур, поделок из дерева, искусственным прудиком, цветами, альпийской горкой - результаты труда жителей интерната. У них есть и свои грядки, теплицы, мастерские.

В чём нуждаются обитатели этого дома? Прежде всего, во внимании. Очень любят гостей (особенно те, которых забыли родственники). Рады любой технике, особо продвинутые просят радиоприёмники, телевизоры, старенькие фотоаппараты. Любят петь и танцевать, ждут дисков с музыкой и видеокассет. Рукодельницы просят привезти им нитки, бисер, наборы для вышивания. Нужны также краски, фломастеры, кисти, обычные раскрасски, чтобы скрасить свои серые будни. Необходимы средства гигиены - крем для рук, шампунь, мыло. Одежда - любых размеров для взрослых людей теплая и легкая, мужская и женская, обувь. Обычные игрушки, бижутерия, косметика, сувениры. Делят подарки как дети и плачут, если кому-то достался получше… »

Волонтеры благотворительного фонда Harmony life снова собираются в гости к этим добрым и светящимся людям в Новогодние праздники. Мы очень хотим порадовать их и хотя бы на один день подарить им ощущение семьи, радости, уюта и тепла, заботы. Хотелось бы, чтобы эти светлые мысли остались у них на весь год. В программе праздника выступление хора «Салютарис», показ спектакля воспитанниками одной из минских воскресных школ, праздничные гадания, экскурсия по интернату и прилегающей территории, дискотека.
Вы можете также присоединиться к нам или передать им свои подарки!

Cписок необходимого )

Собираем подарки до 26 декабря 2010г.

Координаторы акции:
Вероника, тел. +375 33 3018055, +375 29 1106819, plotochka@mail.ru
Антонина, тел. +375 29 6841058, +375 29 7654662.

Кроме того, нам очень нужна будет транспортная помощь. Кто сможет предоставить автомобиль, чтобы отвезти воспитанников воскресной школы, откликнетесь, пожалуйста.

СПАСИБО!!!

Навалянае

А сёння я праспала. Такое здараецца рэдка, недзе раз на год ці два.
Забыла паставіць будзільнік)
Вось цікава - калі прасплю, усё, на што звычайна ідзе гадзіна, паспяваю зрабіць хвілін за 20.

Узяла з сабой на працу зайцоў, думала, дараблю. Ды забылася на іголку)))

Затое я нарэшце набыла картку памяці для фоціка!
Таму вось

абяцаныя фотыCollapse )

Радыяцыя...

http://news.tut.by/culture/207559.html

І хочацца запосціць нешта пазітыўнае, але...
Жыццё - яно такое.

Усё яшчэ не магу паверыць
і жылі яны ня доўга і не шчасліва, але памерлі ў адзін дзень...


Сонца тваё не закоціцца,
І месяц твой не схаваецца...

Але крылы мае адарваліся,
Калі я падлятала да тваіх зораў.

Ніколі мне даведацца,
Якое яно, тваё сонца

***
Я ложусь спать
С надеждой на лучшее завтра,
С надеждой на то, что умру...
Сонца свеціць проста ў вочы
Калупуся ў сваіх адчуваннях
А насупраць твар дзявочы
Не выдае аніводнай думкі


Вось такія вершы з ранку)

Холода.нет

Я чакала на гэта пяць гадоў...
А зараз мне страшна.




***
Нет, о многом я тебя не попрошу,
Просто будь собою и со мною будь.
Кто сегодня победит - не в этом суть!
Заводи мотор - и в путь. Куда-нибудь...

Геніяльна, па-мойму.

Я не фанатка, але гэтая песня...


Я сегодня вышел, ходил и падал, ходил и падал,
Я лежал и плакал о том, что мне ничего не надо.
Я бежал и думал о том, что плохо бежать по краю,
Только то и радует, то что я ничего не знаю.

Я упал, упал, упал.
Я устал, устал, устал.
Я бежал, спешил домой,
Там где ты была со мной.

За окном светало, и темнело, и светлело
То и дело падало, что-то падало то и дело
Я закрыл окно, и вокруг меня ничего не стало,

Только солнце плыло, и звенело, и дрожало…

Ооо… никого напротив, меня напротив,
Ооо… только солнце против, меня напротив,
Ооо… я гляжу в огонь, он горит и светит,
Ооо… я лежу боюсь, что меня заметят.

Через годы годы, через воды, через беды,
Еду, еду, еду,
Через беды беды, через годы, через воды…
Еду...

Я сегодня вышел, ходил и падал, ходил и падал,
Я лежал и плакал о том, что мне ничего не надо.
Я бежал и думал о том, что плохо бежать по краю,
Только то и радует, то что я ничего не знаю,
Только то и радует, то что я ничего не знаю,
Только то и радует, то что я ничего не знаю.

АукцЫон "Падал"
Нядаўна атрымала ліст ад Ірыны Дубянецкай з запрашэннем на прэзентацыю.
Можа каго зацікавіць?

Пра што гаворка:

На наступным тыдні ў Менску будзе а. Аляксандар Надсан, і ў зьвязку з ягоным візытам адбудуцца дзьве падзеі, якія могуць вас зацікавіць.

У чацьвер 21-га кастрычніка адбудзецца прэзэнтацыя кнігі "Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца", якая ёсьць гіганцкім зборнікам артыкулаў па сучаснай беларусістыцы (14 дысцыплінаў) і багаслоўі (9 дысцыплінаў, у тыі ліку біблістыка) і вершаў, усяго 100 аўтараў з 14 краінаў сьвету. У гэту кнігу пайшлі тры з паловай гады майго жыцьця. Зборнік прысьвечыны а. Аляксандру. На прэзэнтацыі кнігу можна будзе набыць па значна ніжэйшым, чым выдавецкі (77000) і тым больш продажны (90000-100000) кошце, а таксама падпісаць.
Папярэднюю інфармацыю пра кнігу можна паглядзець тут:
http://retshyz.livejournal.com/425647.html
http://retshyz.livejournal.com/422330.html
а таксама на Свабодзе ў перадачы "Дом літаратара":
http://www.svaboda.org/content/transcript/2166183.html

Адрас і час:
20.10.2010, Вільня: Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт, Valakupių g., 5, аўдыторыя 213, а 13.00.
21.10.2010, Менск: Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук, вул. Сурганава,15, прэзэнтацыйная заля (пакой 110), а 17.00.
11.12.2010, Лёндан: Згуртаваньне беларусаў Вялікай Брытаніі, 52 Penn Rd, London N7 9RE, а 16.00.
Запрашаем Вас узяць удзел у любой з імпрэзаў, або ва ўсіх трох. Калі ласка, пацьвердзіце сваю прысутнасьць і выступленьне:
У Вільні і/або Менску Ірыне Дубянецкай (idubianetskaya@yahoo.com, тэл. +37517 2035944; +37544 7378323),
у Лёндане Арнольду Макміліну (a.mcmillin@ssees.ucl.ac.uk) або Караліне Мацкевіч (karalinam@yahoo.co.uk).

Ірына Дубянецкая
У нас "ой" азначае "прабачце" і г.д.
Але нешта апошнім часам нават "ой" казаць стала не модна.

Ненавіджу хамтсва. Ажно трасе! Ці то ў людзей зусім язык у жопе?
Цяжка запытаць, ці выходзіць чалавек на наступным прыпынку, канешне прасцей праціснуцца да дзвярэй, ледзь не наступаючы яму пры гэтым на галаву...

Сёння ў метро мяне проста падсадзіў мужык, які паставіў мне на нагу вялікую сумку і паглядзеў так выразна: ціпа, ты ня бачыш, у мяне вялікая сумка, пасунься, каб я яе паставіў)))
Які тонкі намёк! Якая культура!

***
Але што гэта я пра негатыўнае. Вакол столькі прыгажосці!
Ізноў была ў Наваполацку. Трэба будзе неяк самой да Іны прыехаць, а тое нават паразмаўляць нармальна не далі.
Сніліся такія жахі, што захацелася абняць і плакаць. Але побач не было нават Дашкі.

Неяк з Васілём непрыгожа атрымалася. Ад мяне нічога не залежыла, але пачуваюся вінаватай.

Не патрапілі мы з Бярозкай на Бульфэст, і фаер-пад-мастом я таксама прапусціла. Ніхто ж не патэліць, трэба за усім самой сачыць:).

Заўтра ў Палацы прафсаюзаў апошні спектакль тэатра Рэха. (Іх выганяцюць, каб аддаць сцэну больш прыбытковаму праекту: у бліжэйшыя 3 гады тут будзе жыць Купалаўскі тэатр.)
Абавязкова трэба схадзіць.
Французскае віно са скончаным тэрмінам захоўвання,
галодныя качкі, якія ядуць амаль з рук,
бамжы з пашпартамі ў выцягнутай руцэ (паказваюць адно аднаму прапіску?:))

Усё ідзе, плыве... Як заўсёды. Адно. Адно не так. Галоўнае не спадзявацца. Не разлічваць.

Ды ладна. Зараз я займаюся на курсах і не забіваю галаву рознымі глупствамі:)
Вось, ужо ёсць першыя вынікі:


Ня ведаю, ці падобна гэта на вадаспад, але я рабіла менавіта яго))) (гэта з поўсці)

У чацвер хадзіла на джаз. Леон "Фостэр" Томас граў на цікавым інструменце - сцілпэн (ці стылпэн?). Гучанне проста фантастычнае! Вось сама штука. Як барабан, толькі зверху металічны тазік:


У пятніцу мяне проста вымусілі пайсці на абертонныя спевы. Нічога сабе, нагадвае гучанне валдайскіх званочкаў. Больш уражвала заля музея Азгура: паўзмрок, холад, а па бакох... Леніны і Сталіны стаяць...


А гэта так, нарэшце перапісала фоткі з мабільніка... Атрымалася чорнае сонца:
Кожны лічыць сябе ўнікальным. Ну, гэта ж так і ёсць. Ніхто не можа зазірнуць у іншага чалавека ці паглядзець на свет ягонымі вачыма. Унутраны свет можа быць нават большы за свет навакольны. Абодва так і не будуць вывучаныя да канца...
Ды і навошта ўсё вывучаць? Навошта гэтыя палёты на Сонца, калі мы ня ўмеем элементарнага - быць шчаслівымі?
Дрэнны сон усё ж такі спраўдзіўся. Пабегала я ў пятніцу:) І пра канчатковыя наступствы даведаюся толькі праз два тыдні. (Цікава, колькі каштуе адна форма?)

Затое выходныя прайшлі душэўна:)
На гэты раз "Рок па вакацыях" быў на ўзроўні, мне пакаціла. І вельмі Drum Ecstasy спадабаліся - упершыню пабачыла іх на сцэне.
Крышку сорамна, канешне, перад сястрой і Наталькай - неяк пракінуўшы я іх - але ж у мяне як заўсёды, то пуста, то густа)

Ровар з дакорам пазірае на мяне. Канешне, такое надвор'е! А я тут халяўную шакаладку трушчу! Адчуваю, што гэта мне гукнецца)))

***
Яшчэ раз упэўніваюся, што сябраваць з хлапцамі можна і нават вельмі карысна для здароўя (асабліва псіхічнага).

Сільві Тэсцю

Яна мне падабаецца. Ня ведаю, чаму. Можа яна мне нагадвае сябе?:)
Ізноў пайшла на гэты фільм. Калісь глядзела яго па тэлевізары. Але ў кіно - гэта зусім іншая рэч, зусім. Зусім іншыя ўражанні. Зусім-зусім. Я, мабыць, часцей гляджу фільмы ў кінатэатры, чым на кампутары.

Але раптам я пабачыла яго... Не, канешне, гэта быў ня ён. Не, не, не. Гэта не можа быць ён!Пальцы пахаднелі. Не магу нават глянуць у той бок. Страх - гэта не тое слова. Я ня ведаю, якім словам можна апісаць мой стан. Усход. Падымаюся. Ён таксама. Пераходжу ў іншы вагон.
А ён застаецца. Ён ідзе да Шчасця.
А я еду. Да свайго шчасця, якое чакае мяне на выхадзе з парка з партфелем і лёгкім пахам піва. Як жа проста я пазбавілася і ад яго! Ён, як і італьянец, не дачакаўся.
З палёгкай уздыхаю яшчэ раз. Другі раз.

***
Мне адказаў Давід. Я нават здзівілася. Так хутка!
Сумую па ім. Колькі год ужо не бачыліся. Памятаю, ён так прыкольна вымаўляў маё імя - расцягваючы "е" - Геееня.
Ніколі ня думала, што буду ездзіць на працу выключна на тралейбусах. Гэта з майго раёна!
Каля мяне зараз пусцілі новы маршрут - тралейбус №2. Шкада толькі, што ён ходзіць да дзевятай.

А яшчэ мне падабаецца мая праца. Не скажу, што мяне задавальняе ўсё))) Але я люблю сваю працу! Можа быць нават не сам працэс, а месца, людзей... Ня ведаю. Пакуль нават не заходжу на сайты з аб'яўкамі пра вакансіі)

***
Нядаўна злавіла сябе на тым, што ўвесь час адкладаю некаторыя справы. Найперш гэта датычыць кантактаў з кімсьці, каго даўно не бачыла. Сёння нарэшце напісала ліст сябру, з якім не бачыліся некалькі год. Прычым напісаць яму збіралася вельмі даўно. І чым больш адкладаеш, тым больш няёмка становіцца пісаць))) Хаця думаю, яму будзе прыемна, што я яшчэ пра яго памятаю:)

___

Магчыма, калі будзе настрой, па "просьбам трудзяшчыхся" хутка што-небудзь напішу і пра Будапешт

Вось я і дома...

Час ляціць касмічна хутка.
Ужо думаю, як паехаць на наступны год:)


І яшчэ шукаю кампанію паехаць на Джаз Кактэбель. Няма жадаючых?

Мандраж

Збірацца мне заўсёды цяжка. Я ніколі ня ведаю, што ўзяць. Штосьці абавязкова будзе лішнім, а чагосьці ня хопіць)

Вяселле... Упершыню была на такім... такім звычайным вяселлі)))
Таму фоты не зусім з яго.







Колькі была ў горадзе, а гэта заўважыла толькі ў апошні прыезд)


І яшэ трошкі горада


Маё дзяцінства – сараі)))

Працоўнае

"Между тем, что я думаю,
тем, что я хочу сказать,
тем, что я, как мне кажется, говорю,
тем, что я говорю,
и тем, что вы хотите услышать,
тем, что, как вам кажется, вы слышите,
тем, что вы слышите,
тем, что вы хотите понять,
тем, что вы понимаете,
стоит десять вариантов возникновения непонимания"

Эдмонд Уэллс


Нешта мне так неспакойна... А тут яшчэ гэтыя выбухі. 15-ты едзе з кальца. Няўжо праспект узарвалі? Наўрад ці, канешне)

Не змагла затрымацца на працы сёння, трэба было ехаць Дашы швы знімаць. Так і застаўся стосік заданняў каля кампа - вельмі не люблю, калі так бывае. Не магу сысці, пакуль не дараблю ўсё. І яшчэ гэтая замена. Чамусьці напружвае - здаецца, на ўсё ўжо паспела забыцца і буду сядзець ноч.

Нашто я пагадзілася заўтра ехаць? што я буду там рабіць? хто будзе?

...Мне даслалі афіцыйны адказ з аўтобуснага парка. На прыгожым каляровым бланку. Не чакала, праўда.

А ўсё ж наспакойна. Затменне?

Profile

frezija
frezija

Latest Month

January 2016
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31      

Page Summary

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com